Долар у абменніках пераадолеў псіхалагічны бар’ер у 8500 рублёў
Набыць долар некаторыя банкі гатовы па 8 тысяч 520 рублёў, а прадаць ― па 8 тысяч 630!
Такую статыстыку паведамляе сайт infobank.by. пры гэтым афіцыйны курс амерыканскай валюты на 24 верасня ― 8 тысяч 450 рублёў. Гуляючы на негатыўных чаканнях беларусаў, банкі спадзяюцца прадаць долары на 180 рублёў даражэй за курс Нацбанка!
Пры гэтым мінімальны курс, па якім долары можна адшукаць у абменніках, ― 8 тысяч 530 рублёў за долар. Гэта на 100 рублёў танней за максімум.