Домрачава пойдзе на дыстанцыю 54-й
У аўстрыйскім Хохфільцэне на этапе Кубка свету па біятлоне 7 снежня пройдуць спрынтарскія гонкі.
Лідар беларускай жаночай зборнай Дар'я Домрачава ідзе на трасу пад 54-м нумарам, Людміла Калінчык — пад 13-м, Надзея Скардзіна — 35-м, Настасся Дубарэзава — 42-м, Надзея Пісарава — 79-м, Ірына Крыўко — пад 95-м нумарам.
Пачатак гонкі — у 16.30 па беларускім часе, інфармуе "Прессбол".
Домрачава на трэніроўках і адпачынку ў замежжы: з вінтоўкай і без яе (фота)
Домрачава зняла іранічны кліп: танчыць, купаецца, але не страляе (відэа)