Домрачава заняла 4-е месца ў “Гонцы чэмпіёнаў” у Маскве
У гонцы бралі біятланісты і біятланісткі, што паказалі на этапах Кубка свету сезона 2010/2011 года выдатныя вынікі.
Беларуска Дар’я Домрачава ў гэтым сезоне заняла 6-е месца ў агульным заліку і выйграла Малы крышталёвы глобус у мас-старце. У жаночай і мужчынскай гонках бяруць удзел па 10 спартоўцаў і спартовак.
Першымі на мас-старт выйшлі жанчыны: у гонцы ўдзельнічалі: Вольга Зайцава, Святлана Сляпцова (Расія), Анна-Карын Зідек, Анна-Марыя Нільсан (Швецыя), Валянціна і Віта Семірэнкі (Украіна), Дар’я Домрачава (Беларусь), Анастасія Кузьміна (Славаччына), Мары Дарэн (Францыя), Ціна Бахман (Германія).
Гонку выйграла Святлана Сляпцова з вынікам 23.20,4 (1). Дар’я Домрачава заняла 4-е месца, адстаўшы на 12,7 секунды (1 промах). Беларуска прапусціла наперад Ціну Бахман і Валянціну Семірэнку.
А 14:40 пачаўся мас-старт у мужчын (Чэрэзаў, Шыпулін, Усцюгаў, Бо, Свэнсэн, Бергман, Грайс, Феры, Мартэн і Сімон Фуркады).
А 15:40 пачнецца мяшаная эстафета.
Пройдзе яна наступным чынам. Сляпцова пабяжыць з біятланістам, які зараз фінішуе 1-м, Бахман — з 2-м, Домрачава — з 4-м месцам, паведамляе “Наша ніва”.