Доўг Італіі пагрозліва даражэе і пры новым прэм'еры

Стаўка кошту запазычанняў па дзяржаўных аблігацыях Італіі зноў дасягнула небяспечнай адзнакі ў 7%. Гэта ўскладняе становішча новага прэм'ер-міністра Марыё Монті, занятага фарміраваннем свайго кабінета, паведамляе ВВС.

У аўторак Монці правёў перамовы з кіраўніцтвам дзвюх найбуйнейшых партый і заручыўся іх падтрымкай. У новы ўрад павінны ўвайсці выключна тэхнакраты, аднак ён мае патрэбу ў парламенцкай падтрымцы для ажыццяўлення мер жорсткай эканоміі.