Два беларусы, падстрэленыя ў маскоўскім метро, пакінулі шпіталь

Раней было вядома, што гэта 19-гадовы брат іншага пацярпелага, Аляксандра Украінцава, аднак у маскоўскім шпіталі сказалі, што акрамя Аляксандра Украінцава іншых асобаў з такім прозвішчам 23 ліпеня туды не паступала, паведамляе “Радыё Свабода”.

23 ліпеня каля 22.00 маскоўскага часу на станцыі маскоўскага мэтро «Охотный Ряд» 26-гадовы жыхар Растоўскай вобласьці, ураджэнец Паўночнага Каўказа, пасварыўся з трыма грамадзянамі Беларусі і пасля вуснай перапалкіі адкрыў па іх агонь з траўматычнага пісталета «Макарыч».