Два п'яныя гамельчукі збілі ў цягніку праваднікоў і пасажыраў
Інцыдэнт адбыўся ўначы ў цягніку Гомель — Санкт-Пецярбург.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, хуліганамі сталі 28-гадовы і 22-гадовы жыхары Гомеля. Яны збілі траіх праваднікоў і двух пасажыраў. Пацярпелымі пасажырамі апынуліся 25-гадовы студэнт Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і 22-гадовы метадыст Гомельскага дома творчасці.
Гамельчукоў затрымалі і пачалі на іх крымінальную справу. Хуліганам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.