Двое невядомых напалі на дыспетчара і адабралі праязныя білеты
Здарэнне адбылося ўначы на адной з вуліц Мазыра.
Маладыя людзі на выгляд 16-19 гадоў напалі на 49-гадовую жанчыну, якая працуе дыспетчарам аднаго з аўтапаркаў. Яны забралі ў яе касметычку, у якой знаходзіліся праязныя білеты і талоны на аўтобус, а таксама 20 тысяч рублёў.
Колькасць скрадзеных праязных білетаў стане вядомая пасля правядзення рэвізіі. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net