Двухразовы алімпійскі чэмпіён па барацьбе абвясціў галадоўку

На думку Назарана, барацьба заўсёды была на Алімпійскіх гульнях і няправільна яе выключаць. Таксама ён паведамляе, што да галадоўкі далучыўся галоўны трэнер зборнай Балгарыі па вольнай барацьбе. Назаран паабяцаў не есці і толькі піць сіроп да 22 сакавіка, калі ў Тбілісі пачнецца чэмпіянат Еўропы па барацьбе.

У 1996 годзе спартсмен заваяваў залаты медаль на Гульнях у Атланце, выступаючы пад сцягам Арменіі. Затым ён пераехаў у Балгарыю і цяпер выступае за гэту краіну. У 2000 годзе ён зноў быў алімпійскім чэмпіёнам.


Апроч гэтага, Назаран тройчы выйграваў першынства свету і шэсць разоў — першынства Еўропы, паведамляе ВВС.