Дырэктыва аб эканоміі і беражлівасці выконваецца дрэнна
Пра гэта сведчаць вынікі праведзенай пракуратурай праверкі: 4 крымінальныя справы, звальненні "адказных асобаў" і мільярдныя пазовы.
Праверка павінна была выявіць, як выконваецца Дырэктыва прэзідэнта "Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы".
Вынікі інспекцыі ўражваюць. Заведзеныя 4 крымінальныя справы, 2501 адказная асоба прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, 219 — да адміністрацыйнай, 7275 фізічных і юрыдычных асобаў кампенсавалі страты на суму больш за 10 млрд рублёў. У інтарэсах дзяржавы і дзяржпрадпрыемстваў у суды выстаўлена больш за 17 тысяч пазоваў на суму больш за 4,5 млрд рублёў. Асобныя кіраўнікі вызваленыя ад пасадаў.
Мяркуючы па высновам Пракуратуры, адным з галоўных парушальнікаў закону аб беражлівасці застаецца АПК. Ёсць прэтэнзіі ў пракурораў і да ЖКГ, прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, а таксама Дэпартаменту па энергаэфектыўнасці, які не робіць належных захадаў для эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, перадае "Ежедневник".