Дзеля казіно мінчукоў перасяляюць з цэнтра горада
На вуліцы Караля плануецца адсяліць два шматкватэрныя дамы — №47 і №49.
На іх месцы плануецца пабудаваць гатэль і забаўляльны цэнтр з казіно. 31 жніўня жыхароў 80 кватэраў збіраюць у актавай зале адміністрацыі Маскоўскага раёна, каб абвясціць, куды будуць адсяляць. Зямлю пад іх дамамі перададуць ТАА "Метадос".
Паводле закону, канфіскоўваць зямельны ўчастак можна толькі для дзяржаўных патрэб. Але будаўніцтва казіно — гэта цяпер дзяржаўныя патрэбы ў Беларусі, адзначае "Беларускі партызан". Вакол дамоў №47 і 49 шмат пустых зямельных участкаў. Аднак фірма не хоча іх забудоўваць, бо прасцей узяць гатовыя будынкі і іх перапланаваць.