Дзень ведаў школьнік і ліцэіст адзначылі крадзяжамі
У ноч на 1 верасня навучэнец вечаровай школы ды ліцэіст з Віцебску разам з сябрам-кіроўцам абрабавалі адразу тры аўтамабілі.
З прыпаркаваных у адным двары “Нісана”, “ВАЗ-2106” і “М-412” яны выцягнулі магнітолы, падабраўшы ключы. Злодзеям спрасціла “працу” тое, што аўтамабілі былі без сігналізацыі. Усіх трох затрымала міліцыя. На іх пачалі крымінальную справу.