Дзесяць майстроў выразаюць "Пінскую шляхту" (фота)
У Пінску адкрыўся Дзесяты рэспубліканскі плэнэр разьбяроў па дрэве.
Тэма пленэру — “Пінская шляхта”.
Дзесяць майстроў, якія з’ехаліся з усёй Беларусі, на працягу дзесяці дзён з дубовых ствалоў зробяць драўляныя скульптуры герояў знакамітай п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Каб удзельнікі пленэру натхніліся мясцовай атмасферай, адмыслова для іх у Палескім драмтэатры пакажуць спектакль па аднайменнай п’есе. Плануецца, што потым гатовыя скульптуры ўпрыгожаць скверык, які знаходзіцца побач з тэатрам.

