Джуліян Асанж будзе працаваць на расійскім тэлеканале
Заснавальнік сайта Wikileaks будзе весці ток-шоў на канале Russia Today.
Як адзначае ВВС, эксклюзіўная праграма тэлеканала будзе выходзіць у эфір з сакавіка 2012 года. Дэталі выпускаў праграмы і спіс гасцей, якія будуць у іх удзельнічаць, пакуль трымаюцца ў сакрэце.
Russia Today — гэта расійскі англамоўны спадарожнікавы канал, які фінансуе дзяржава.