Дзіцячы дом расфармуюць, каб зрабіць у ім кадэцкую вучэльню
У вёсцы Ястрабель Баранавіцкага раёна з 1 верасня адкрываецца Брэсцкая абласная кадэцкая вучэльня. Набор навучэнцаў ужо аб’яўлены.
Але пакуль што ў Ястрабельскай школе-інтэрнаце знаходзяцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Па словах настаўнікаў, іх развязуць у іншыя ўстановы такога кштулту — у Быцень, Пінск, вырваўшы са звыклай абстаноўкі.
Настаўнікі кажуць, што новая навучальная ўстанова нічога асаблівага дзецям не дае. Гэта будзе звычайная агульная адукацыя, толькі ў вайсковай форме. Затое для выкладчыкаў і выхавацеляў ёсць рызыка страціць працу, бо ў паўвайсковай установе выхоўваць дзяцей павінны вайскоўцы.