Дзмітрый Мядзведзеў з’явіўся на Facebook
Свой акаўнт у найбуйнейшай сацыяльнай сетцы свету прэзідэнт Расіі завёў сёння ўначы.
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў у чацвер ноччу ў сваім мікраблогу ў Twitter, што цяпер будзе мець зносіны і ў сацыяльнай сетцы Facebook.
"Вырашыў пісаць яшчэ і ў Фэйсбук. Чытайце!", -- заклікаў кіраўнік расійскай дзяржавы, піша ВВС.
Свой уласны мікраблог у Twitter Мядзведзеў завёў падчас наведвання штаб-кватэры кампаніі ў Крамянёвай даліне ў чэрвені 2010 года.
Нагадаем таксама, што кіраўнік Беларусі на нядаўняй прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ назваў “непрэзыдэнцкай справай” карыстанне найноўшымі мабільнымі камп’ютэрамі і сацыяльнымі сеткамі.