Дзвюх жанчын ратавалі... ад заручальных пярсцёнкаў

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, першы званок выратавальнікі атрымалі каля 11-й гадзіны ночы ў Рэчыцы. Дзяўчына паведаміла, што праз ацёк пальца не можа зняць заручальны пярсцёнак.

Другі такі ж званок быў ад жыхаркі Гомельскага раёна праз дзве з паловай гадзіны. Абодва пярсцёнкі выратавальнікі здымалі з дапамогай слясарнага інструмента.

Фота — 112.by