Дзякуючы інфляцыі Беларусь дамаглася рэкорднага экспарту

Як кажа прадстаўнік Міністэрства эканомікі Раман Бродаў, такога аб'ёму экспарту не было яшчэ ніколі ў гісторыі Беларусі.

Раман Бродаў: "У ліпені мы ўпершыню за доўгі час канстатуем дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі. Таксама мы маем рэкордны аб'ём экспарту, які перавысіў 3,7 мільярда долараў. Гэта максімальнае значэнне, зафіксаванае за гісторыю статыстычных назіранняў".

Прадстаўнік Мінэканомікі звязвае павышэнне экспарту са "змяненнем курса нацыянальнай валюты".