Дзяржава абяцае не ўводзіць манаполію на імпарт спажывецкіх тавараў

Разам з тым ён адзначыў, што будуць прымацца меры антыманапольнага рэагавання.

 
Па словах Тура, якія перадае БелаПАН, таксама будуць вырашацца пытанні, звязаныя "са спекулятыўнымі коштамі на шэраг тавараў па змове аптовых пастаўшчыкоў". Тур заявіў, што пастаўшчыкі спецыяльна не аддаюць у гандлёвую сетку некаторыя віды тавараў, каб павысіць кошты на іх. Прычынай спекуляцыі ён назваў і рознасці курсаў, і дыспрапорцыю коштаў у суседніх краінах. 


Тур лічыць, што падставаў для ажыятажных закупаў няма. Тавараў, кажа ён, хапае — запасы ў аптовай сетцы перавышаюць нарматыўныя. 


Нагадаем, што інфармацыя пра магчымую манаполію дзяржавы на спажывецкі імпарт зявіліся сёння ўдзень. Паведамлялася таксама пра існаванне адпаведнага спісу імпарцёраў, у які "ўключаны дзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы".