Дзярждума Расіі разгледзіць пагадненне аб пастаўцы газу ў Беларусь

Таксама ён вызначае формулу такога кошту на 2013 і наступныя гады ў прывязцы да цаны газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы газу па газаправодах "Белтрансгазу". Таксама дэпутаты разгледзяць міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці "Белтрансгазу". РІА "Новости" адзначае, што яно прадугледжвае заключэнне дамовы паміж "Газпрамам" і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі аб набыцці расійскім холдынгам 50%-нага пакета акцый "Белтрансгазу" за 2,5 мільярда долараў.

У пагадненні замацоўваюцца ўмовы і напрамкі далейшай дзейнасці "Белтрансгазу", у прыватнасці: мадэрнізацыя, рэканструкцыя і развіццё газатранспартнай сістэмы, якая знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі.

Фота — ria.ru