Дзяржкантроль канстатуе, што рост коштаў у Беларусі не спыняецца

Удзельнікі паседжання прааналізавалі сітуацыю на спажывецкім рынку краіны, паведамляе БелаПАН. Па іх словах, рост коштаў у вытворцаў з пачатку года склаў больш за 200%. На ўнутраным рынку ўсё больш дамінуюць кампаніі імпарцёры.

У той жа час дзяржаўныя органы не пільнуюць антыманапольнае заканадаўства пры рэгуляванні коштаў на тавары.

Кантралёры лічаць, што на сітуацыю на спажывецкім рынку "аб'ектыўна паўплывалі нестабільнасць валютнага рынку і дэвальвацыя нацыянальнай валюты".