Дзяўчына ледзь не загінула, ратуючы ката (фота)

Дзяўчына 1992 года нараджэння была ў гасцях у сяброўкі і вырашыла ўратаваць гаспадынінага ката. Жывёла перабралася на суседскі балкон і не магла вярнуцца назад. У выніку супрацоўнікам МНС давялося з дапамогай аўталесвіцы даставаць саму ратавальніцу, перадае БЕЛТА.

На шчасце, і для дзяўчыны, і для ката ўсё скончылася добра.