Егіпет адмаўляецца ад выдачы віз на мяжы

Новы урад Егіпта заявіў, што змяняе правілы выдачы ўязных віз, паведамляюць інфармагенцтвы. Цяпер турысты не змогуць атрымаць дазвол на ўезд па прыбыцці ў гэтую дзяржаву. Выключэнне зробяць толькі для арганізаваных груп. Жадаючым пабываць у Егіпце прыйдзецца звяртацца ў пасольства ў сябе на радзіме. Новыя правілы ўводзяцца дла грамадзян, якія прыбываюць у Егіпет з ЗША, краін Еўропы, Персідскага заліва, Лацінскай Амерыкі і Азіі. Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з наступнага тыдня, аднак дакладная дата іх ўступлення ў сілу не ўдакладняецца