Эколагі назвалі самыя забруджаныя месцы Мінска

Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў Цэнтра экалагічных рашэнняў паведамляе сайт Onliner.by. Сітуацыю на вуліцы Няміга эколагі называюць крытычнай. А затрымка больш як на 15 хвілінаў пад брылём гандлёвага дома “На Нямізе”, па іх словах, можа мець дрэнныя наступствы для здароўя.