Эколагі судзяцца з будаўнікамі гатэльнага комплексу "Пекін"
Яны патрабуюць забараніць будаўніцтва ў парку 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Нагадаем, у студзені сёлета ў парку ішла актыўная высечка дрэваў. Супраць выступілі мясцовыя жыхары, якія праводзілі акцыі і збіралі подпісы пад зваротам да кіраўніка дзяржавы. Аднак спыніць будаўніцтва не ўдалося.
Як паведамляе Радыё Свабода, пазоў "Аб спыненні гаспадарчай дзейнасці, якая аказвае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе" падалі грамадскае аб’яднанне "Экадом", архітэктар Уладзімір Зубок і эколаг, грамадскі дзеяч Валерый Дранчук. У якасці адказніка выступае замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гатэль "Пекін-Мінск".
Сярод патрабаванняў эколагаў не толькі спыненне будаўніцтва, але і аднаўленне парку, кампенсаванне экалагічнай і культурнай шкоды. Папярэдняе судовае паседжанне адбылося 8 чэрвеня, сёння ў Фрунзенскім судзе — працяг.