Экс-кіраўнік МАЗа Бароўскі выйшаў на пенсію
У Аляксандра Бароўскага ў снежні 2012 года скончыўся працоўны кантракт.
Да апошняга часу ён узначальваў Мінскі аўтазавод, але перад Новым годам Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага гендырэктара завода Віктара Асноўскага.
Бліжэйшым часам 61-гадовы Бароўскі не плануе працягваць працоўную дзейнасць. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў дзяржорганах.
Нагадаем, што дырэктарам МАЗа Бароўскі стаў у снежні 2009 года. Перад гэтым ён кіраваў канцэрнам "Белнафтахім". Але ў траўні 2007-га КДБ затрымаў Бароўскага па падазрэнні ў крадзяжы і за злоўжыванне службовым становішчам. У сакавіку 2008-га яго асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама на 3 гады пазбавілі права займаць кіраўнічыя пасады ў дзяржаўных арганізацыях і прадпрыемствах.
Аднак у канцы снежня 2008 года Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне Бароўскага, а потым і пра яго новае прызначэнне.
Фота — babryisk.livejournal.com