Экс-кіраўнік МВФ хоча спыніць кнігу пра сваё сэкс-жыццё
Дамінік Строс-Кан спрабуе перашкодзіць публікацыі кнігі, у якой раскрываюцца маляўнічыя падрабязнасці яго сэксуальнага жыцця.
Аўтарам кнігі "Прыгажуня і пачвара" стаў адвакат Марсела Якуб. Як паведамляе ВВС, у яе быў раман са Строс-Канам летась у Нью-Ёрку, калі экс-кіраўнік МВФ праходзіў абвінавачваным на працэсе пра згвалтаванне.
Нагадаем, што менавіта гэты працэс паклаў канец яго палітычнай кар'еры. Тады пакаёўка ў гатэлі звінаваціла Строс-Кана ў сэксуальных дамаганнях.
Прадстаўнікі Строс-Кана дамагаюцца канфіскацыі накладу кнігі да таго, як яна трапіць у продаж у сераду. Пасля публікацыі на мінулым тыдні ўрыўкаў з "Прыгажуні і пачвары" экс-кіраўнік МВФ назваў кнігу "брыдой".
Фота — ru.tsn.ua