Экс-кіраўніка Жодзіна вінавацяць у зямельнай карупцыі

Грышчанка кіраваў Жодзінам з 2006 па 2010 гады. Як піша "Ежедневник", менавіта на гэтай пасадзе чыноўнік падпісаў рашэнне выканкама пра вылучэнне сабе па-за чаргой зямельнага ўчастку і перадачы яго ў прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома.

На думку Генпракуратуры, дзеянні Грышчанкі кваліфікуюцца як злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, учыненыя службовай асобай пры ажыццяўленні функцый па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Экс-кіраўніку Жодзіна пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аднак пакуль што ён застаецца на волі і нават не пад падпіскай.

Фота — asfera.info