Экс-намесніка Ладуцькі будзе судзіць Мінскі абласны суд

Былога чыноўніка вінавацяць у атрыманні буйнога хабару за падпісанне інвестыцыйнай дамовы паміж Мінгарвыканкамам і чэшскай фірмай. Як паведамляе interfax.by са спасылкай на КДБ, чыноўнік вымагаў 500 тысяч долараў за падпісанне інвестыцыйнай дамовы на агульную суму звыш 30 мільёнаў долараў.

Нагадаем, што Васільева затрымалі 6 ліпеня ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару ў 250 тысяч долараў.

На допытах ён цалкам прызнаў сваю віну. Васільеў застаецца пад вартай.

Фота — ctv.by