Экс-памочнік прэзідэнта Ткачоў уладкаваўся на "Амкадор"

Як піша інтэрнэта-газета "Ежедневник", у канцы мінулага тыдня старшыня рады дырэктараў холдынгу "Амкадор" Аляксандр Шакуцін прадставіў Сяргея Ткачова працоўнаму калектыву прадпрыемства.

Каб знайсці новую працу, аднаму з самых уплывовых чыноўнікаў спатрэбілася каля тыдня. Нагадаем, што Сяргей Ткачоў апошнія 11 гадоў кансультаваў Аляксандра Лукашэнку па эканамічных пытаннях і шмат у чым вызначаў эканамічны курс дзяржавы.

Старшыню рады дырэктараў "Амкадора" Аляксандра Шакуціна лічаць адным з двух самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. У прыватнасці, летась "Амкадор" стаў уласнікам трох дзяржаўных заводаў, у тым ліку мінскага "Белвара". У адрозненне ад Юрыя Чыжа (другога ўплывовага бізнэсмэна) Шакуцін не стаў фігурантам "чорнага спісу" ЕС, хаця ў СМІ такія прагнозы і хадзілі.