Экс-прэм'ер атрымаў пятае абвінавачанне ў махінацыях
Іва Санадэр ачольваў харвацкі ўрад у 2003-2009 гадах.
Раней яго абвінавачвалі ў спекулятыўных здзелках у ваенны час, атрыманні хабару ў памеры 10 мільёнаў еўра ад венгерскай нафтагазавай кампаніі, злоўжыванні ўладай і карупцыі. Цяпер жа Санадэр праходзіць па справе аб набыцці ўрадам Харватыі будынка ў цэнтры Заграба па моцна завышаным кошце, у выніку чаго бюджэт згубіў 3,5 млн еўра.
Іва Санадэр сваёй віны не прызнаваў і не прызнае. Акрамя яго ў якасці падазраваных праходзяць былы міністр і былы дэпутат, інфармуе РІА "Новости".
Фота — dalje.com