Экс-прэзідэнт выкліканы на допыт па справе "аб масавых беспарадках"
Разам з былым кіраўніком краіны на допыт выкліканы двое яго сыноў.
Былы прэзідэнт Егіпту Хосні Мубарак выкліканы на допыт па справе пра масавыя беспарадкі, якія прывялі да ахвяр сярод супернікаў яго рэжыму, паведамляе AFP са спасылкай на пракуратуру Егіпта.
Мубарака дапытаюць па падазрэнні ў дачыненні да нападаў на дэманстрантаў. Па некаторых адзнаках, усяго за час антыўрадавых выступаў у Егіпце загінулі каля 800 чалавек.
Акрамя таго, пракуратура дамагаецца ад экс-прэзідэнта сведчанняў па справе пра карупцыю. Разам з Мубаракам на допыт выкліканы двое яго сыноў, паведамляе Lenta.ru