Экс-прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч выйшаў у другі тур выбараў

Кіраўнік Сербскай прагрэсіўнай партыі Таміслаў Нікаліч набраў каля 24,71%. Другі тур выбараў з удзелам Тадзіча і Нікаліча пройдзе 20 траўня.

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Сербіі адначасова з парламенцкімі і мясцовымі выбарамі. Вядома, што на парламенцкіх выбарах лідыруюць Сербская прагрэсіўная партыя, якая набрала каля 25%, і Дэмакратычная партыя з 23%, інфармуе тэлеканал Euronews.