Электронны курс беларускага рубля апусціўся да 6500 за адзін долар

Менавіта такія каціроўкі абмену тытульнымі знакамі сістэмы WebMoney – адпаведнікамі беларускага рубля ідолара ЗША – ўсталяваліся на біржы exchanger.ru, паведамляе “Хартыя 97”. У сярэднім электронны курс адрозніваецца ад курсу Нацбанка на 32%.

Нагадаем таксама, што на чорным рынку курс долара трымаецца на ўзроўні 6300 -- 6400. Курс Нацыянальнага банка на сёння -- 4958 рублёў за адзін долар.