ЕС адмяніў запланаваны на чацвер візіт Януковіча ў Брусэль (абноўлена)

ЕС адмяніў запланаваны на чацвер візіт Януковіча ў Брусэль, паведамляе агенцтва "РИА Новости". Верагоднай прычынай гэтага можа быць прысуд, вынесены былому прэм'еру Украіны Юліі Цімашэнцы. Кіраўніцтва Еўрасаюза аднагалосна назвала яго палітычна матываваным.

Раней меркавалася, што ў ходзе запланаванага на 20 кастрычніка візіту Януковіч сустрэнецца са старшынямі Еўрапейскага савета і Еўракамісіі Херманам ван Ромпеем і Жазэ Мануэлам Барозу. Бакі павінны былі абмеркаваць фінальныя дэталі будучай дамовы аб асацыяцыі Украіны з ЕС, якія ўкраінскія ўлады разлічваюць падпісаць на саміце Украіна-ЕС у снежні ў бельгійскай сталіцы.