ЕС дасць Украіне 610 мільёнаў еўра, але з адной умовай
У панядзелак у Брусэлі быў падпісаны мемарандум паміж Украінай і Еўрасаюзам у справе прадастаўлення Кіеву макрафінансавай дапамогі.
Адбылося гэта ў рамках 16-га саміта Украіна — ЕС. У складзе ўкраінскай дэлегацыі на ім прысутнічаў прэзідэнт Віктар Януковіч, які сустрэўся з кіраўніцтвам Еўрасаюза.
Як інфармуе УНІАН, у мемарандуме вызначана, што ўмовай атрымання сродкаў будзе заключэнне Еўракамісіі аб задавальняючым супрацоўніцтве Кіева і Міжнароднага валютнага фонда.
Крэдыт Украіна атрымае на 15 гадоў.