Еўрагрупа адклала выдзяленне Грэцыі новай фінансавай дапамогі

Як паведамляе Associated Press, пра гэта позна ўвечары ў панядзелак заявіў кіраўнік Еўрагрупы, прэм'ер-міністр Люксембурга Жан-Клод Юнкер пасля паседжання ў Бруселі. Ён паабяцаў, што абмеркаванне пытання працягнецца 20 лістапада.

Нагадаем, каб пазбегнуць дэфолту, Грэцыя спадзявалася пазычыць у бліжэйшыя дні больш за 3 млрд еўра тэрмінам на адзін і тры месяцы.

Нягледзячы на адсутнасць рашэння аб выдзяленні новага траншу фінансавай дапамогі, Еўрагрупа вітае дзеянні ўраду Грэцыі па барацьбе з фінансавым крызісам.

Фота — АР