Еўракамісар Фюле нагадаў пра беларускіх палітвязняў

У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў шасці краінаў праграмы — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Разам з імі працуюць і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці краінаў Еўрасаюза, перадае Радыё "Свабода".

На адкрыцці форума выступіў еўракамісар Штэфан Фюле. Ён надаў вялікую ўвагу падзеям, якія адбываюцца ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства". Таксама еўрачыноўнік коратка распавёў пра сітуацыю ў кожнай з шасці дзяржаваў праграмы. Гаворачы пра Беларусь, Фюле назваў непрымальнай для Еўрасаюза сітуацыю, калі за кратамі застаюцца палітвязні і з боку беларускага ўраду няма ніякіх бачных зрухаў да дэмакратызацыі краіны.

Разам з тым еўракамісар нагадаў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца ўдзельніцай "Усходняга партнёрства".

Фота — ria.ru