Еўракамісія: беспрацоўе моладзі ў ЕС можа прывесці да катастрофы

Гэта амаль 19 мільёнаў беспрацоўных у 17 краінах зоны еўра. 5 млн 700 тысяч з іх — моладзь да 25 гадоў, паведамляе еўрапейская статыстычная служба.

"Узровень беспрацоўя недапушчальна высокі", — сказаў пра гэтыя лічбы афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Джонатан Тод. Ён падкрэсліў, што ў дапамозе найперш мае патрэбу моладзь, каб атрымаць добрую прафесійную кваліфікацыю і павысіць свае шанцы знайсці працу.

"Беспрацоўе моладзі можа мець катастрафічныя наступствы, калі яно зацягнецца надоўга, таму што азначае, што маладыя людзі знаходзяцца не толькі па-за рынкам працы, але часта і па-за грамадствам увогуле", — цытуе словы Джонатана Тода "Интерфакс-Запад".

Фота — Fotoliaarsdigital