Еўрагрупа найхутчэй ухваліць крэдытнае пагадненне з Грэцыяй
Паседжанне пройдзе 20 лютага ў Брусэлі.
Як паведамляе агенцтва Reuters, якое спасылаецца на свае крыніцы, усё амаль гатова для падпісання.
Нагадаем, Грэцыя апынулася на мяжы дэфолту. Выратаваць яе можа толькі ўхваленне Еўрагрупай 130-мільярднага пакета дапамогі і 100-мільярднага спісання запазычанасці. Прыняццё рашэння было адкладзенае да 20 лютага, бо крэдыторы патрабавалі ад Грэцыі дадатковых гарантый па выкананні жорсткай эканамічнай праграмы.