Еўракамісія прапаноўвае скараціць выдаткі на ўтрыманне персаналу

Між іншым, прапануецца павысіць пенсійны ўзрост для службоўцаў Еўракамісіі, а таксама зменшыць на 5% колькасць функцыянераў і павялічыць колькасць працоўных гадзінаў у тыдзень. Таксама могуць быць зніжаныя заробкі ў некаторых сферах. Мяркуецца, што гэтыя захады дазволяць сэканоміць да 1 мільярда еўра да 2020 года, паведамляе агенцтва УНІАН.