Еўрарадыё прадставіць самаробную ёлку на фрымаркеце

Узгадайце, колькі непатрэбных цацачак, бірулек ды іншых рэчаў разбіраюцца ў крамах і рынках актыўнымі пакупнікамі, акурат, перад новым годам.

Калі вы лічыце, што пры сённяшняй экалагічнай небяспецы нельга так бязглузда псаваць рэсурсы планеты, то Еўрарадыё раіць Вам наведаць святочны фрымаркет 28 снежня ў ” у так званай “Арт Сядзібе”, якая знаходзіцца ў памяшканні гандлёвага дома “Гарызонт па вул. Куйбышава 22. Дзе кожны жадаючы можа знайсці сабе падарунак задарма.