Еўрасаюз уводзіць візавыя санкцыі за "справу Цімашэнкі"?

Так, 12 кастрычніка нямецкая амбасада вярнула першыя 12 пашпартоў з адмовамі ў шэнгенскіх візах, пішуць "Аргументы и факты. Украина". Па словах былога сябра БЮТ Святаслаў Алейнік, аацярпелі прадпрымальнікі, хоць таемная ўстаноўка ў адмове ў візах тычыцца ўсіх без выключэння суддзяў і пракурораў.

Стала вядома, што консульствы краін шэнгенскай зоны атрымалі прамыя рэкамендацыі ўвесці жорсткі адсеў ўсіх "кандыдатаў" на атрыманне візаў. Дэпутат Бундэстага ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Карл-Георг Велман прапанаваў забараніць бязвізавы рэжым для ўладальнікаў украінскіх дыпламатычных пашпартоў.