ФБР: Бомбы ў Бостане маглі быць закладзеныя ў хуткаварках

Па словах ДэЛар'е, якія перадае ВВС, на месцы здарэння былі знойдзеныя фрагменты цвікоў і падшыпнікаў — як мяркуецца, яны знаходзіліся ўсярэдзіне бомбаў. Акрамя таго, там жа былі выяўлены фрагменты чорных нейлонавых торбаў, у якіх маглі быць схаваныя выбуховыя прыстасаванні. Спецслужбы працягваюць правяраць "шырокае кола падазроных".

Нагадаем, што ад выбухаў 15 красавіка ў цэнтры Бостана загінулі тры чалавекі, больш за 180 было паранена.

Расследаваннем тэракту займаецца ФБР, а таксама прадстаўнікі Міністэрства ўнутранай бяспекі і Міністэрства юстыцыі ЗША.

Фота — aliexpress.com