Фёдар Мірзаянаў праходзіць сведкам па крымінальнай справе
Справа заведзеная з нагоды здарэння, сведкам якога нібыта быў Фёдар.
Пра гэта бацькам Мірзаянава паведаміў супрацоўнік міліцыі, які назваўся Сяргеем Белым, паведамляе “Радыё Свабода”. Нагадаем, што былога палітвязня Фёдара Мірзаянава сёння раніцай з дому забраў супрацоўнік міліцыі. Ён загадаў Фёдару ехаць з ім, не тлумачачы прычынаў.
Сёння таксама адбыліся спробы затрымання і затрыманні іншых актывістаў. Быў затрыманы Максім Вінярскі, няма сувязі з Сяргеем Казаковым. Міліцыянты прыходзілі дадому да Дзмітрыя Дразда.
Нагадаем, што сёння а 19-ай гадзіне на Кастрычніцкай плошчы сталіцы запланаваная акцыя салідарнасці з палітвязнямі.