Федэрацыя футбола канчаткова пазбавіла ліцэнзіі ФК "Баранавічы"

14 красавіка Арбітраж Беларускай федэрацыі футбола падтрымаў рашэнне Ліцэнзійнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола, які на мінулым тыдні пазбавіў клуб “Баранавічы” права выступаць у Першай лізе чэмпіяната Беларусі. Каманда так і не разлічылася з гульцамі.

У клубе Еўрарадыё паведамілі, што збіраліся ўзяць на пагашэнне пазыкі кароткатэрміновы крэдыт. Але не паспелі:

“Зараз вырашаецца пытанне ўдзелу ў чэмпіянаце сярод каманд Другой лігі. Ёсць яшчэ адзін тыдзень, каб разлічыцца з пазыкай па заробках. Усё будзе залежыць ад гарадскіх уладаў”.

Нагадаем, 6 кастрычніка ў размове з Еўрарадыё старшыня ФК “Баранавічы” выказаў упэўненасць, што клуб усё ж атрымае ліцэнзію. Горад прапанаваў клубу бюджэтную пазыку. Але ўзгадніць юрыдычныя пытанні за тыдзень не атрымалася.

Фота: sportpress.by