Федэрацыя футболу хоча замяніць міліцыянтаў на сцюардаў

“Мы таксама хочам, каб на стадыёнах было больш людзей не ў міліцэйскай форме, а ў спецыяльнай экіпіроўцы. Міліцыю — вывесці за чашу стадыёна, а каб у чашы стадыёна працавалі аматары футболу — сцюарды, валанцёры”, — распавёў Еўрарадыё афіцэр па пытаннях бяспекі БФФ Аляксандр Чэрнік.

Па яго словах, у лютым адбудзецца семінар з удзелам усіх афіцэраў па бяспецы футбольных клубаў і спецыялістаў па працы з заўзятарамі. Менавіта на ім і будуць вызначаныя ўмовы ўвядзення сцюардаў на стадыёнах.