Філарэт сышоў з пасады старшыні Біблейска-багаслоўскай камісіі РПЦ

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сышоў з пасады старшыні Сінадальнай Біблейска-багаслоўскай камісіі Рускай праваслаўнай царквы. Яго прашэнне было здаволенае 5 кастрычніка на пасяджэнні Святога сінода РПЦ, паведамляе БЕЛТА.