Фільм "Дзеці шпіёнаў-4" мінчукам дадуць панюхаць
Прэм'ера прыгодніцкага фільма Роберта Радрыгеса "Дзеці шпіёнаў-4" адбудзецца ў Мінску ў жніўні.
Фільм пакажуць у фармаце 3D. Як адзначае агенцтва "Мінск-Навіны", да аб'ёмнага малюнку дадасца пах — з дапамогай адмысловых араматычных картак. Іх раздадуць гледачам перад сеансам і навучаць карыстацца.
Карткі маюць па 8 секцый. Падчас фільма на экране будуць з'яўляцца лічбы, якія паказваюць, якую менавіта секцыю трэба актывізаваць. Сталічны "Кінавідэапракат" закупляе 10 тысяч арома-картак. Паведамляецца, што яны не пагражаюць алергікам.