У Канах паказалі фільм "Жыве Беларусь"

У ім паказаная гісторыя маладых беларускіх апазіцыянераў, якая заканчваецца на Плошчы 19 снежня 2010 года. Адным з правобразаў галоўнага героя стаў Франак Вячорка.

У фільме знялася зорка польскага кіно Караліна Грушка. Галоўнага героя грае рэпер Вінсэнт. Таксама ў фільме можна будзе пабачыць вядомага музыку Аляксандра Памідорава.

Яшчэ адзін паказ фільма "Жыве Беларусь" запланаваны на 23 траўня.

Глядзі таксама: Франак Вячорка: Дзіўная мова, дзіўныя імёны акцёраў — таму фільм і ў Канах

Фота — ultra-music.com