Фінансавыя цяжкасці не ўплываюць на планы будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў
Першыя жылыя дамы ў горадзе-спадарожніку Мінска - Смалявічах - будуць пабудаваны ў гэтым годзе.
Пра гэта паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала 17 траўня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мяркую таксама, што і шматлікія гараджане з задавальненнем будуць жыць там, у непасрэднай блізкасці ад Мінска. Гэтаму будуць спрыяць і нашы планы па стварэнні новага транспартнага кальца. Яно неабходна для таго, каб стварыць абыход вялікага радыусу вакол сталіцы, асабліва для грузавога транспарта", - дадаў Анатоль Нічкасаў
Міністр архітэктуры адзначыў, што цяпер разлічваюцца неабходныя рэсурсы для рэалізацыі гэтых планаў. Пры гэтым асноўная нагрузка будзе звязана з тым, што ў гарадах-спадарожніках, у першую чаргу, трэба будаваць інжынерна-тэхнічную інфраструктуру.